«Няма дэфіцыту, і няма ажыятажу». Лукашэнка правёў нараду пра стан эканомікі

Нарада ў Лукашэнкі 26 траўня. Фота: president.gov.by

Кіраўнік Беларусі 26 траўня заслухаў справаздачу аб сітуацыі на спажывецкім рынку краіны, паведамілі ў адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі.

Лукашэнка адзначыў, што не аднойчы звяртаў увагу, на тое, што нельга спакойна назіраць за тым, як дзесьці растуць цэны.

«Мы не павінны за гэтым працэсам спакойна назіраць. Мы павінны вывучаць сітуацыю, умешвацца, аналізаваць і, калі трэба, умешваючыся, выпраўляць яе», – заявіў ён.

Паводле яго, «рынак далёка не ўсё і не заўсёды рэгулюе».

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што неабходна сачыць за развіццём сітуацыі на спажывецкім рынку і пры неабходнасці ўмешвацца ў тыя ці іншыя працэсы.

«Беларусь субсідуе Расею». Эксперты абмеркавалі, як каронавірус паўплываў на нашую эканоміку

Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч далажыў аб рабоце па забеспячэнню спажывецкага рынку і кантролі над коштамі. Паводле яго, «у нас няма дэфіцыту і няма ажыятажу».

Кіраўнік ведамства падкрэсліў, што «сітуацыя з таварным забеспячэннем і цэнамі на ўнутраным спажывецкім рынку кіраваная, прагназуемая і стабільная».

МГ belsat.eu

Hавiны