Нягледзячы на абвал цэнаў на нафту, бензін у Беларусі не таннее

Рэзкае падзенне сусветных коштаў на нафту не спрычынілася ў Беларусі да зніжэння цэнаў на аўтамабільнае паліва.

У 2020 годзе штонядзелю ў Беларусі на АЗС на 1 капейку даражэлі бензін і дызельнае паліва. Агулам кошты павялічваліся ў краіне 9 разоў.

Нафта патаннела, але «Белнафтахім» зноў падняў кошт паліва

У канцы лютага ў «Белнафтахіме» заяўлялі, што зніжэнне коштаў на сыравіну ў канцы лютага «дазваляе фармаваць аптымістычны прагноз адносна далейшай дынамікі цэнаў на нафтапрадукты на ўнутраным рынку ў сакавіку».

Але ані 8, ані 15 сакавіка зніжэння цэнаў не адбылося. Пры гэтым у панядзелак 9 сакавіка на сусветных рынках адбыўся рэкордны з 1991 года абвал цэнаў на вуглевадароды.

Самы лепшы момант «скіпнуць» ад Расеі? Што хаваецца за прапановай Саудаўскай Аравіі

МГ belsat.eu

Hавiны