«Нулявы пацыент» ачуняў пасля каронавірусу і неўзабаве вернецца на заняткі

Іранскі студэнт, у якога выявілі каронавірус. Фота: instagram

Грамадзяніна Ірану, які навучаецца ў БНТУ, выпісалі з інфекцыйнага шпіталя. Тэсты на каронавірус далі адмоўныя рэзультаты. Пра гэта студэнт распавёў у сваім instagram.

Медыкі лічаць, што «нулявы пацыент», грамадзянін Ірану ў якога першага ў Беларусі выявілі каронавірус, зможа вярнуцца ва ўніверсітэт ужо 13 сакавіка. У шпіталі ён правёў амаль два тыдні, паведамляе times.bntu.by.

Падчас знаходжання на каранціне, хлопец неаднаразова вёў стрым, падчас якіх распавядаў пра сваё самаадчуванне.

Медыкі паведамляюць, што акрамя іранскага студэнта на гэтым тыдні могуць выпісаць яшчэ двух пацыентаў, у якіх раней выявілі каронавірус.

Каронавірус у іранскага студэнта выявілі 26 лютага. Інфікаванага і асобаў, з якімі ён камунікаваў, змясцілі ў Менскі інфекцыйны шпіталь. У БНТУ адмянілі заняткі ў аўдыторыях. З 12 сакавіка сітуацыя ў навучанай установе вярнулася да нормы.

Каранцін у навучальных установах Беларусі ўводзіць пакуль не збіраюцца

СК belsat.eu

Hавiны