Новыя затрыманні ўдзельнікаў пратэстаў супраць інтэграцыі

Леанід Кулакоў

27 снежня ў Менску па дарозе ў суд быў затрыманы грамадзянскі актывіст Леанід Кулакоў. Пра гэта паведамляе ў Facebook Дзяніс Юркевіч.

Кулакова ды Юркевіча мусяць сёння судзяць за ўдзел у акцыях пратэсту супраць паглыблення інтэграцыі Беларусі ды Расеі. Прычыны затрымання напярэдадні суду невядомыя. Пазней стала вядома, што Леаніда Кулакова асудзілі за дзве акцыі да арышту і штрафу. Таксама ў дачыненні да яго склалі пратакол за трэцюю акцыю.

Працягваюцца суды над удзельнікамі пратэстаў за незалежнасць

Між тым гомельскі відэаблогер Сяргей Ціханоўскі паведамляе, што яго спынілі каля Жлобіна яго па дарозе на Менск. Блогер адзначыў, што сёння раніцай яму трэба было прыйсці ў суд у Гомлі.

Афіцыйная прычыны спынення – аўтамабіль нібыта знаходзіцца ў вышуку. Паводле блогера, яго спынялі дзве машыны ДАІ і адна грамадзянская машына.

Пазней яго павезлі ў суд Савецкага раёну Гомля.

Працягваюцца суды над удзельнікамі пратэстаў за незалежнасць

Таксама, як паведамляе «Вясна», затрыманыя адказны сакратар КХП-БНФ Алесь Чахольскі ды блогер Уладзімір Цыгановіч (MozgON).

МГ belsat.eu

Hавiны