Новыя правілы ЗША: атрымаць грын-карт цяпер будзе складаней


Больш жорсткія правілы атрымання грын-карт пачнуць дзейнічаць з 24 лютага.

Улады ЗША лічаць, што яны адновяць прынцып, паводле якога новыя чальцы амерыканскага грамадства павінны быць фінансава самастойныя і не залежаць ад падаткаплацельшчыкаў, паведамляе РБК.

У Белым доме адзначаюць, што задаволены рашэннем Вярхоўнага суда, які «зняў апошнія судовыя забароны» на ўвядзенне нормы, якая вызначае, хто менавіта мае патрэбу ў дапамозе з боку дзяржавы (public charge regulation). Як адзначае выданне The Hill, крытыкі гэтага правіла называюць яго «тэстам на багацце» для імігрантаў.

На думку амерыканскіх уладаў, мера дазволіць абараніць амерыканскіх падаткаплацельшчыкаў, падтрымае праграмы сацыяльнага забеспячэння для тых амерыканцаў, якія сапраўды маюць патрэбу ў іх, і скароціць дэфіцыт федэральнага бюджэту.

КА belsat.eu

Стужка навінаў