Міліцыя праводзіць эвакуацыю, на месцах працуюць следчыя і сапёры.
А 22.30 у менскую міліцыю паступілі тэлефанаванні аб мініраванні Нацыянальнага аэрапорту «Менск», гатэлю «Гілтан» і чыгуначнага вакзалу.
В 22:30 поступило сообщение о заминировании Нац. аэропорта «Минск», отеля «Хилтон» и ж/д вокзала. Сотрудниками милиции приняты меры по эвакуации граждан, усилены меры безопасности, в том числе на прилегающей территории.
На места выехали следственно-опер., саперно-пиротех группы.— GUVD_Minsk (@GUVD_Minsk) April 29, 2019
Як паведамляе ГУУС Менгарвыканкаму ў сваім афіцыйным канале ў «Twitter», супрацоўнікі міліцыі прынялі меры па эвакуацыі грамадзянаў, узмоцненая бяспека, у тым ліку і на тэрыторыі вакол будынкаў.
На месцах працуюць следчыя і сапёры.
Нагадаем, што гэта не першыя за апошні час тэлефанаванні ў міліцыю з паведамленнямі пра тое, што будынкі замініраваны. Прынамсі, чыгуначны вакзал «мініруюць» ужо не першы раз.
belsat.eu