Новыя лічбы Мінздароўя: плюс 951 новы выпадак, 160 чалавек памерлі

Міністэрства аховы здароўя апублікавала новыя дадзеныя па сітуацыі з каронавіруснай інфекцыяй у Беларусі.

Па стане на 16 траўня ў Беларусі зарэгістраваны 28 681 выпадак каронавіруснай інфекцыі. За содні колькасць інфікаваных вырасла на 951 выпадак.

«За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 160 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», – адзначаюць у Мінздароўя.

Учора Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла 156 смерцяў. Такім чынам, колькасць ахвяраў каронавіруса ў Беларусі павялічылася яшчэ на 4 чалавекі.

За ўвесь час эпідэміі ў Беларусі выздаравелі 9 498 пацыентаў. Агулам у краіне праведзена 335 057 тэстаў на каронавірус, паведамляюць у міністэрстве.

КА belsat.eu

Hавiны