Новыя інфікаваныя на Магілёўшчыне. У Бабруйску «узмоцнены кантроль за самаізаляцыяй»

Бабруйская радыёстанцыя «Зефір-ФМ» паведаміла пра першы выпадак заражэння каронавіруснай інфекцыяй.

Паводле галоўнага санітарнага лекара Магілёўскай вобласці Святланы Нечай, інфікаваны вярнуўся з заробкаў з Масквы.

У сваім Telegram-канале радыёстанцыя «Зефір-ФМ» паведаміла, што ў Бабруйску ўзмоцнены «кантроль за выкананнем самаізаляцыі грамадзянаў», якія прыехалі з краінаў з успышкамі COVID-19.

Паводле бабруйскага карэспандэнта Belsat.eu, 3 красавіка з камбінату «Белшына» забралі 10 асобаў, якія кантактавалі з інфікаваным каронавірусам.

3 красавіка Міністэрства аховы паведаміла, што на Магілёўшчыне зафіксаваныя два выпадкі заражэння.

Каронавірус выявілі ў педыятра, якая працуе ў Дзіцячай паліклінікі ў Крычаве. Яна ездзіла на курсы павышэння кваліфікацыі ў Віцебск.

СМІ: У Берасці каронавірус выявілі ў студэнткі, якая вярнулася з Віцебску

Таксама вядома пра адзін выпадак у Кіраўску – мужчына ездзіў на заробкі ў Маскву.

Па стане на 16:00 4 красавіка на Магілёўшчыне зафіксавалі тры выпадкі інфікавання SARS-CoV-2.

Міністэрства аховы здароўя паведаміла, колькі грошай беларусы ахвяравалі на барацьбу з COVID-19

ЮВ belsat.eu

Hавiны