Новы рэкорд «Wargaming Fest». Вялікі фотарэпартаж з крутога сямейнага свята


У суботу менчукі шумна адсвяткавалі Дзень гораду і «працягнулі банкет» у нядзелю на «Wargaming Fest». Больш за 200 тысячаў чалавек гулялі ў танкі, слухалі ўлюблёныя гурты і бралі ўдзел у розных імпрэзах. Карэспандэнты belsat.eu таксама завіталі на свята.

Чарговы раз кампанія «Wargaming» зладзіла свой фестываль на пляцоўцы парку Перамогі: 100 гектараў з вялізарнаю сцэнаю, дзе галоўнаю разынкаю для гасцей стаўся легендарны гурт «The Offspring». Падаецца, менавіта дзеля іх і прыйшла бальшыня. Гэтую думку нам пацвердзіў малады бацька Аляксандр.

Аляксандар з дачкой. «Wargaming Fest», Менск.
Фота: Ірына Арахоўская / «Белсат»

«Першы раз прыйшлі на фестываль. Хочам правесці час з сям’ёю, да таго ж я рэдка гуляю ў танкі, але цікава было зірнуць на спаборніцтва, плюс дармовы канцэрт «The Offspring», – адзначае Аляксандр.

Гурт Крамбамбуля. «Wargaming Fest», Менск.
Фота: Ірына Арахоўская / «Белсат»
Лявон Вольскі. «Wargaming Fest», Менск.
Фота: Ірына Арахоўская / «Белсат»
«Wargaming Fest», Менск.
Фота: Ірына Арахоўская / «Белсат»

Акрамя гэдлайнера, на сцэну выйшлі «Воплі Відоплясова» і «Звери». Але першым зайграў гурт «Крамбамбуля». Асабліва натхнёна людзі танчылі пад легендарную песню «Турысты», а некаторыя прыйшлі ў адзенні з нацыянальнаю сімволікаю.

Цікава, што ледзь не галоўным партнёрам фестывалю выступала Міністэрства абароны. Па адзін бок стаяць танкі і жаўнеры, па другі Вольскі спявае «Свабоду не стрымаць».

Баец выведкі ўзброеных сіл Беларусі.
Фота: Ірына Арахоўская / «Белсат»

Бліжэй праспекту Машэрава разгарнулася асобная лакацыя «Калібр». Каля яе стаяць жаўнеры спецбрыгады, а дзеці актыўна фатаграфуюцца са зброяй у руках. Сярод іх заўважаем Ігната, які прыйшоў на фестываль разам з бацькамі. Ігнат праяўляе цікаваць да зброі, але бацькі ў адзін голас кажуць, што не хочуць, каб ён ішоў у войска.

«Мы ўжо трэці год прыходзім на фэст. Але аддаваць Ігната ў войска не хочам, страшна. Ён у нас ходзіць у кадэцкую вучэльню з музычным ухілам, грае на цымбалах», – кажа Ігнатава маці Вольга.

А пасля дадае, што сыну падабаецца хадзіць ва ўніформе ды калі ён і пойдзе ў войска, то толькі ў нейкі аркестр.

Ігнат. «Wargaming Fest», Менск.
Фота: Ірына Арахоўская / «Белсат»

Ля жаўнераў у вялізарным жоўтым намёце кожны ахвотнік мог узяць удзел у закрытым бэта-тэставанні новай гульні «Wargaming» – «Калібр». Усе камп’ютары былі занятыя, а пасля гульні хлопцы атрымлівалі налепкі ў падарунак.

Акрамя новага праекту, стаялі чэргі, каб пагуляць ва ўжо вядомыя праекты кампаніі: «World of Tanks», «World of Warships» ды іншыя.

Бэта-тэставання новай гульні Wargaming – «Калібр».
Фота: Ірына Арахоўская / «Белсат»

На фестывалі быў ужо традыцыйны фуд-корт, дзе сотні людзей стаялі ў чарзе па шашлыкі і хот-догі. А недалёка разгарнуўся горад майстроў, дзе прапанавалі пакаштаваць свежы мёд і арахісавую пасту, а майстры прадавалі вырабы з дрэва і металу. Адзін з іх, Зміцер, вырабляе статуэткі з металу, які збірае ў розных экспедыцыях. Фігуры выглядаюць міфічна і незвычайна, а сярэдні кошт складае прыблізна 100 рублёў. Зміцер кажа, што пакуль у яго нічога не набываюць, а на фестываль ён прыехаў ужо другі раз.

Фота: Ірына Арахоўская / «Белсат»
Фотазона. «Wargaming Fest», Менск.
Фота: Ірына Арахоўская / «Белсат»
Алесь-Францішак Мышкевіч. «Wargaming Fest», Менск.
Фота: Ірына Арахоўская / «Белсат»
«Wargaming Fest», Менск.
Фота: Ірына Арахоўская / «Белсат»
Воднае таксі катала наведвальнікаў па Свіслачы. «Wargaming Fest», Менск.
Фота: Ірына Арахоўская / «Белсат»
«Wargaming Fest», Менск.
Фота: Ірына Арахоўская / «Белсат»

Нельга не звярнуць увагу на тое, што арганізатары адразу развязалі праблему з прыбіральнямі. Іх было вельмі шмат. Згадваючы, як справа з гэтым стаяла на іншых фестывалях, то тут арганізатары – малайцы.

Санітарная зона фестываля. «Wargaming Fest», Менск.
Фота: Ірына Арахоўская / «Белсат»

Бліжэй вечара на галоўнай сцэне выступіў гурт «Звери», а пасля – легендарныя «The Offspring».

Рома Звер. «Wargaming Fest», Менск.
Фота: Ірына Арахоўская / «Белсат»
У ста метрах ад сцэны паставілі дадатковы экран, на якім трансляваўся канцэрт. «Wargaming Fest», Менск.
Фота: Ірына Арахоўская / «Белсат»
«Wargaming Fest», Менск.
Фота: Ірына Арахоўская / «Белсат»
Святочны салют закрыў фестываль. «Wargaming Fest», Менск.
Фота: Ірына Арахоўская / «Белсат»

Сёлетні «Wargaming Fest» – вельмі крутое сямейнае свята, дзе кожны знайшоў, чым заняцца. Арганізатары стварылі ажно 64 розныя лакацыі, вялізарны фуд-корт і прывезлі разнастайныя музычныя гурты. Падаецца, сёлета фэст здолеў пабіць леташні рэкорд у наведнасці – 200 тысячаў чалавек – і завяршыў свята прыгожым салютам.

ВР, фота Ірыны Арахоўскай belsat.eu

Стужка навінаў