Новы рэкорд: самалёт Нью-Ёрк – Сіднэй правёў у паветры больш за 19 гадзін

Бесперасадачны рэйс Нью-Ёрк – Сіднэй. Фота: James D Morgan/Qantas

Першы бесперасадачны камерцыйны рэйс з Нью-Ёрку ў Сіднэй прызямліўся ў Аўстраліі, правёўшы ў паветры 19 гадзін 16 хвілін. Пра гэта паведамляе аўстралійская авіякампанія «Qantas».

На борце знаходзілася 49 пасажыраў і экіпаж. Сам палёт быў выкарыстаны таксама для шэрагу эксперыментаў з мэтай ацэнкі здароўя і самаадчування на борце. Звесткі гэтых эксперыментаў плануецца ўжыць для падрыхтоўкі экіпажу і абслугоўвання кліентаў ультрадаўгіх рэйсаў «Qantas» у будучыні.

«Wizz Air» з Менску пакуль будзе лятаць толькі ў Будапэшт

Самалёт пераадолеў больш за 16 тыс. кіламетраў. Ягоны рэйс стаў самым даўгім камерцыйным бесперасадачным рэйсам у гісторыі.

Яшчэ два навукова-даследчыя палёты запланаваныя з Лондану ў Сіднэй у лістападзе і яшчэ адзін з Нью-Ёрку ў Сіднэй у снежні. Выкіды з усіх даследчых палётаў будуць цалкам кампенсаваны.

МГ belsat.eu

Hавiны