Новы палітычны кліп «Ленінграду» за два дні сабраў амаль 3,5 млн праглядаў


Рэкордныя прагляды кліп вядомага гурту пад назвай «Кандыдат» з лідарам Сяргеем Шнуравым сабраў менш чым за содні.

Дзеянні ў музычным відэа разгортваюцца ў мястэчку Мухіна, якому спаўняецца 1070 гадоў. У кадры сапраўдныя расейскія будні: канцэрт мясцовай самадзейнасці, кірмаш, паліцэйскія «пад мухаю», шашлыкі і кот, якога пусцілі на той самы шашлык. Мэр павінен разыграць тэлевізар, але ён не з’яўляецца на сцэне… бо яго пасадзілі. У гэты момант на сцэну выходзіць мясцовы жыхар нападпітку, які абʼяўляе, што збіраецца балатавацца ў прэзідэнты.

А ў прыпеве:

«Если кратко, если четко:

Только взятка, только водка.

Вот стальные наши скрепы,

Остальные все нелепы»

У відэа шмат лаянкі. Песню спявае не Шнур, а Аляксандр Папоў, які ў гурце грае на вялікім барабане і бас-гітары.

«Далеки от народа все эти – что Навальный, что Путин, что Трамп!»

Прыхільнікі гурта ў каментарах на youtube панаракалі, што ім «шкада коціка», але паводле стваральнікаў кліпа, ніводная жывёліна не пацярпела. Сам Шнур у Instagram напісаў толькі адно: «Калі шкада коціка, то не ўсё чалавечае страчана».

Рэжысёр кліпа – Ганна Пармас зняла ўсе топавыя кліпы «Ленінграда». Напрыклад, «Экспанат» і «У Піцеры – піць».

Выбары прэзідэнта Расеі пройдуць 18 сакавіка.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў