Новы амбасадар Расеі распавёў, якімі прынцыпамі будзе кіравацца ў сваёй працы


Нядаўна прызначаны ў Беларусь амбасадар РФ Дзмітрый Мезенцаў заявіў журналістам, што ён чакае «цікавай працы, уключанасці калектыву амбасады ў велізарную ўзаемазвязаную і шматгранную дзейнасць» для пашырэння двухбаковых стасункаў.

Як перадае БелТА, Мезенцаў распавёў, што пры прызначэнні паслом атрымаў ад кіраўніцтва ўстаноўку:

«Зрабіць усё магчымае, каб маштаб і глыбіня адносін паміж Расейскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь былі яшчэ больш рэзультатыўнымі, каб гэта адчувалі людзі, каб захоўваліся традыцыі братэрскіх народаў, нацыянальнай славянскай культуры, эканамічнае ўзаемадзеянне, магчымасць і гатоўнасць пераймаць адзін у аднаго лепшы досвед», – сказаў дыпламат.

Hавiны
Перамовы Беларусі і Расеі пра кампенсацыю за падатковы манеўр паставілі на паўзу
2019.05.31 10:56

Адказваючы на ​​пытанне, ці мае намер ён працягваць працаваць у той жа стылістыцы, што і папярэдні амбасадар Міхаіл Бабіч, Мезенцаў адзначыў, што «не можа параўноўваць свой стыль працы са стылем папярэдняга кіраўніка расейскай дыпмісіі, таму што раней з ім не працаваў».

«Спрэчкі трэба разглядаць праз прызму стратэгічнага партнёрства і той цудоўнай практыкі шматгадовых адносін, якую выбудавалі нашы народы, прадстаўнікі ўладных структур рэгіёнаў. Гэта ёсць найважнейшы вынік. Не бачыць гэтага, недаацэньваць – няправільна», – падкрэсліў ён.

Hавiны
Палітолаг пра заяву Макея: «Гэта дзяржаўная здрада»
2019.06.04 13:37

Пасол запэўніў, што вельмі ўважліва ставіцца да настрояў і думку беларускага грамадства.

«Што тычыцца небяспекі і напружання, якое вы (журналісты – заўв.) адзначаеце, то стаўленне да гэтага павінна быць самае ўважлівае. Як з гэтым быць? Толькі большай адкрытасцю, тлумачэннем таго, што часам здаецца недагавораным, тлумачэннем крокаў, якія дазваляюць лепш разумець партнёра», – сказаў ён.

Нагадаем, папярэдні пасол Расеі Міхаіл Бабіч быў адкліканы з Менску пасля ягонага канфлікту з беларускім МЗС, калі бакі абяняліся даволі рэзкімі рэплікамі. 10 траўня Бабіч пакінуў Менск.

КА belsat.eu

 

Стужка навінаў