Новы амбасадар Расеі прыедзе ў Менск у пачатку чэрвеня

Новы пасол Расеі Дзмітрый Мезенцаў прыбудзе ў Беларусь у бліжэйшую нядзелю, 2 чэрвеня. Пра гэта заявіў міністр замежных справаў РФ Сяргей Лаўроў падчас прэсавай канферэнцыі па выніках сустрэчы з беларускім калегам Уладзімірам Макеем.

«У нашых перамовах прымаў удзел новы Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расейскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Дзмітрый Фёдаравіч Мезенцаў, які ўжо ў нядзелю будзе на месцы працы. Мы з Уладзімірам Уладзіміравічам (Макеем) жадаем яму дасягнуць поспехаў», – сказаў Сяргей Лаўроў.

Расейскі міністр таксама нагадаў пра словы прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна, што ў Маскве лічаць «правільным актыўна паглыбляць узаемадзеянне ў межах «саюзнай дзяржавы» Расеі і Беларусі, у тым ліку больш цесную каардынацыю ў вонкавапалітычнай сферы».

«Чым мы і займаемся, паглыбляючы супрацу па даручэнні двух прэзідэнтаў», – падкрэсліў Лаўроў.

Венедыктаў: Задачы ў Мезенцава тыя ж, што і ў Бабіча

СК belsat.eu

Hавiны