Новазеландка вярнула кнігу ў бібліятэку праз 67 гадоў пасля выдачы

Жыхарка Новай Зеландыі вярнула ўзятую 67 гадоў таму кнігу ў бібліятэку.

Жанчына, імя якой не называецца, узяла ў бібліятэцы Оклэнду кнігу «Міфы і легенды маёры», калі яшчэ была школьніцай у 1948 годзе. З тых часоў у бібліятэцы яе не бачылі. Пра гэта піша ў пятніцу The Guardian.[/vc_column_text]

У чацвер жанчына прынесла кнігу назад. Яна таксама спытала, які штраф мусіць выплаціць за пратэрміноўку ў 24 605 дзён, піша газета.

«Яна сказала, што ўзяла кнігу яшчэ дзіцём і ўсе гэтыя гады збіралася яе вярнуць Ёй было трохі няёмка. Мне было прыемна пачуць, што яна мноства разоў перачытвала кнігу за мінулыя дзесяцігоддзі», – распавяла працаўніца бібліятэкі.

Пры гэтым жанчыне не прыйшлося плаціць за пратэрміноўку, бо, калі кнігу бярэ дзіця, то з яго не патрабуюць штрафу. Калі б яна была паўналетняй на момант атрымання кнігі, то памер штрафу да гэтага моманту дасягнуў б 24 тыс. новазеландскіх долараў (каля $ 17 тыс.).

МЯ, паводле interfax.ru

Hавiны