Нормы ілжэпрадпрымальніцкага закону адлюстраваліся ў падатковым кодэксе


Бізнес-супольнасць выступіла з рэзкай крытыкай новага падатковага кодэксу. Справа ў тым, што ў дакумент былі ўнесеныя некаторыя моманты скандальна вядомага ўказу кіраўніка краіны №488 аб ілжэпрадпрымальніцтве. Пра адмену нормаў закону ўлады заявілі яшчэ напрыканцы 2018 году.

Як адзначыў віцэ-старшыня саюзу Андрэй Карпунін, мала таго, што ўказ №488 пакуль не адменены, дык яшчэ ў дадатак пачалі дзейнічаць і адпаведныя нормы Падатковага кодэкса, піша ПраймПрэсс.

Гаворка вядзецца пра нормы пунктаў 4 арт. 33 падатковага кодэксу, згодна з якім падатковая база і сума выплаты падатку па выніках правяранняў мусяць быць змененыя пры наяўнасці хаця б аднаго з наступных момантаў:

  • устанаўленне неадпаведных звестак пра факце здзяйснення гаспадарчых аперацыяў, пра аб’екты падаткаабкладання, якія маюць быць адлюстраванымі плацельшчыкам у бухгалтарскім або падатковым уліку або ў падатковай справаздачнасці плацельшчыка;
  • асноўнай мэтай вядзення гаспадарчай аперацыі зʼяўляецца нявыплата (няпоўная выплата) або залік (вяртанне) сумы падатку;
  • адсутнасць рэальнага вядзення гаспадарчай аперацыі (а таксама выпадкі, калі фактычна не паступіў тавар, не выкананыя працы, не аказаныя паслугі, не перададзеныя маёмасныя правы).

Па словах Карпуніна, першы і трэці моманты проста скапіяваныя з указу № 488. Пры гэтым у беларускім заканадаўстве ўпершыню зʼяўляецца палажэнне пра асноўныя мэты здзяйснення гаспадарчай аперацыі.

«З улікам досведу кантралюючых органаў Беларусі, неабходна адзначыць, што ацэнка асноўнай мэты аперацыі ў прадпрыемстваў і ў правяраючага амаль заўсёды дыяметральна адрозніваюцца», – сказаў Карпунін.

Прадпрымальніцкі звяз адзначае, што ў новых умовах пад асаблівы кантроль патрапіць шэраг момантаў дзейнасці бізнесоўцаў. Сярод іх асноўныя:

  • экспарт-імпарт тавараў праз замежныя даччыныя кампаніі,
  • прыцягненне адсоткавых пазыкаў ад звязаных кампаніяў,
  • замена штатнага дырэктара на індывідуальнага прадпрымальніка
  • раздрабленне або зліццё кампаніяў,
  • прыцягненне пасярэдніцкай структуры,
  • фармаванне коштаў продажу асноўных сродкаў, падчас продажу родзічам дырэктара
Hавiны
Ілжэпрадпрымальніцтва ў Беларусі больш не з’яўляецца крымінальным артыкулам
2018.12.19 17:44

СК, belsat.eu

Стужка навінаў