Паблік «Я жыву ў Краснаярску» ва «УКантакце» выклаў здымак з інсталяцыяй, якую назвалі «Салбургер» і прэзентавалі на фестывалі «Дзень Сібірскага падворку».
«Салбургер» зрабілі ў гонар 80-годдзя раёну, дзе праходзіла імпрэза. На выраб скульптуры сышло 800 бутэрбродаў з сала і хлеба.
Наведнікі з’елі яго за некалькі гадзінаў, адзначае мясцовае выданне.
З каментаў вынікае, што не ўсе разумеюць «шырокую рускую душу».
Пра бойку, якая калісьці паўстала падчас раздачы бліноў з рыдлёўкі, не паведамляецца.
ДР belsat.eu