Незвычайная знаходка: што напісалі старажытныя вандалы на сценах славутай Полацкай святыні?
2016.03.27 12:08
Ажно 4 тыс. надпісаў знайшлі навукоўцы пад фарбаю на сценах Полацкай Спаса-прэабражэнскай царквы XII ст.
Надпісы былі зробленыя з XII ст. да 1832 года, калі сцены царквы пафарбавалі, закансерваваўшы сляды вандалаў. Што ж пісалі яны на сценах храма? Пра гэта ў відэаматэрыяле распавядае спецыялістка па эпіграфіцы – насценным пісьме – Іна Калечыц.
Гэта фрагмент праграмы «Загадкі беларускай гісторыі», якую гісторык Алесь Краўцэвіч вядзе на «Белсаце» штопятніцу а 19:00.