Незалежныя прафзвязы патрабуюць аднавіць настаўніцу, звольненую за верш пра Колю Лукашэнка


Беларускі Кангрэс дэмакратычных прафзвязаў накіраваў ліст у падтрыманне Ганны Севярынец.

Старшыня Беларускага Кангрэсу дэмакратычных прафзвязаў Аляксандр Ярашук накіраваў ліст да Міхаіла Арды, старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Ганна Севярынец. Фота са старонкі Facebook

Ярашук падкрэсліў, што не працягваць кантракт Севярынец не мелі права з-за пагадненнямі паміж Міністэрствам адукацыі і навукі і Беларускім прафесійным саюзам працаўнікоў адукацыі і навукі.

«Цяпер слова за Вамі, Міхаіл Сяргеевіч! Час паказаць, што прафсаюз і падпісаныя дакументы каштуюць значна больш, чым папера, на якой яны напісаныя», – з такімі словамі звяртаюцца аўтары ліста.

Яны патрабуюць аднавіць Ганну Севярынец у смалявіцкай гімназіі і адзначаюць, што настаўніца неаднаразова была прызнаная настаўнікам году, а ейныя вучні паказвалі значныя акадэмічныя поспехі.

Нагадаем, што настаўніцы рускай мовы Ганне Севярынец не працягнулі кантракт, бо тая напісала верш пра Колю Лукашэнка. Пазней міністр адукацыі Ігар Карпенка пацвердзіў палітычны характар справы.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў