NEXTA: Новыя падазрэнні заражэння каронавірусам у Бабруйску і Менску


Блогер NEXTA ў сваім тэлеграм-канале паведамляе пра новыя выпадкі шпіталізацыі людзей з падазрэннем на каронавірус 2019-nCoV, які выклікаў эпідэмію ў Кітаі.

Паведамляецца, што ў Бабруйску шпіталізавалі трох чалавек. Адзін выпадак адбыўся яшчэ 25 студзеня, другі – 29 студзеня. Але карэспандэнты belsat.eu здолелі пацвердзіць пакуль толькі адзін выпадак.

«Быў адзін выпадак прынамсі. Але гэта з тэмпературай проста, нічога не пацвердзілася», – паведамілі ў Бабруйскай цэнтральнай больніцы.

Hавiны
Каронавірус? У Магілёве шпіталізавалі двух чалавек з тэмпературай
2020.01.29 16:07

Таксама паведамляецца пра новы выпадак шпіталізацыі дальнабойніка ў Менску, які прыехаў з Кітаю.

Аднак ва ўсіх выпадках пацвердзіць праўдзівасць гэтых звестак не атрымалася. У больніцах або заяўляюць, што нічога не ведаюць на гэты конт, або проста адмаўляюцца размаўляць.

Што датычыць мужчыны ды жанчыны, якіх 29 студзеня шпіталізавалі ў Магілёве, то іх стан задавальняючы, каронавірусу не знайшлі.

«Дыягназ» каронавірус не пацвердзіўся ні ў аднаго з трох, хто звярнуўся па дапамогу», – цытуе прэс-сакратарку Міністэрства аховы здароўя Беларусі Юлію Барадун Interfax.by.

Hавiны
Каронавірус? У Магілёве шпіталізавалі двух чалавек з тэмпературай
2020.01.29 16:07

Сусветная арганізацыя аховы здароўя ўжо выпрацавала некаторыя меры прафілактыкі каронавірусу. Яны характэрныя для любой рэспіраторнай інфекцыі: пазбягаць натоўпаў, пазбягаць перапоўненага грамадскага транспарту, пры кантактаванні з людзьмі, якія маюць ліхаманку ці прыкметы некаторых вірусных інфекцыяў, прыкрываць рот і нос медычнай гігіенічнай маскай, праветрываць памяшканне.

З улікам таго, што гэты новы мутаваны вірус звязаны з прадуктамі жывёльнага паходжання, то не варта не ўжываць у ежу сырую рыбу, сырое мяса ці дрэнна прыгатаваныя прадукты жывёльнага паходжання.

Медыкі таксама рэкамендуюць у выпадку падазрэння на інфекцыю не ісці самастойна ў паліклініку, але варта адразу ж выклікаць хуткую дапамогу.

Hавiны
У Беларусі каронавірусу няма, нейкіх адмысловых захадаў Мінаховы здароўя пакуль не плануе
2020.01.28 13:24

МГ belsat.eu

Стужка навінаў