NEXTA, Каліноўскі і абасраная карова Лукашэнкі. Галоўныя падзеі 2019-га


Ключавыя беларускія навіны 2019 году паводле версіі Belsat.eu. Давайце ўзгадаем, як гэта было.

Галоўны юбілей 2019-га

2019 год быў не з лёгкіх для беларусаў. Дрэнных навін хапала, але былі і добрыя: у менскім метро нарэшце з’явіўся інтэрнэт, у Сяргея Міхалка нарадзіўся трэці сын, тэнісістка Арына Сабаленка выйграла WTA. А яшчэ сёлета Аляксандр Лукашэнка адзначыў 25-годдзе на пасадзе прэзідэнта Беларусі. Дарэчы, столькі ж гадоў споўнілася беларускаму інтэрнэту.

 

Серыял «Чарнобыль»

У 2019-м мы ўсе глядзелі і абмяркоўвалі міні-серыял «Чарнобыль». Для шмат каго гэтая гістарычная драма ад тэлеканалу «HBO» стала адкрыццём. «Чарнобыль» атрымаў тры ўзнагароды Emmy і стаў самым папулярным тэлесерыялам паводле версіі IMDb.

Hавiны
Ліквідатары ЧАЭС распавялі, чаго бракуе серыялу «Чарнобыль»
2019.06.03 10:21

Труп інспектара ДАІ без штаноў

Навіна аб смерці інспектара ДАІ з Магілёва Яўгена Патаповіча была адной з самых найбольш абмяркоўваемых у байнэце ў 2019 годзе. Паводле афіцыйнай версіі, лейтэнант застрэліўся ў лесе пад Магілёвам. СК сцвярджае, што супрацоўнік ДАІ нібыта спрабаваў інсцэнаваць уласнае забойства і нават спаліў уласныя штаны. У гэтую версію да гэтага часу мала хто верыць.

«Споведзь» Гараўскага

Інфармацыйнай бомбай году стала «споведзь» былога байца беларускага СОБРу Юрыя Гараўскага. Мужчына распавёў нямецкаму выданню Deutsche Welle, як і дзе 20 гадоў таму былі пакараныя лідары беларускай апазіцыі і галоўныя апаненты кіраўніка Беларусі – Юры Захаранка, Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі.

Інтэграцыя

Увесь год мы варажылі наколькі глыбокай будзе «паглыбленая інтэграцыя» Беларусі і Расеі, а галоўнае, чым жа ўсё гэта скончыцца. Нервы здалі пасля заявы амбасадара Беларусі ў Расеі аб магчымым стварэнні супольнага парламенту і ўраду, як і прадугледжвае дамова аб Саюзнай дзяржаве ад 1999 года. Апазіцыя паспрабавала вывесці беларусаў на пратэст, але аказалася, што ўсім «да лямпачкі».

Па спасылцы ніжэй можна пачытаць, на якой стадыі цяпер знаходзяцца перамовы і хто каго перахітрыў.

ВІДЭА
Хто каго перахітрыў? Усё, што трэба ведаць пра вынікі года ў інтэграцыйных перамовах Беларусі і Расеі
2019.12.30 14:02

Перапахаванне Каліноўскага

Перапахаванне Кастуся Каліноўскага і ўдзельнікаў паўстання 1863–1864 гадоў у лістападзе абавязкова трапіць у падручнікі па гісторыі. Шкада, што пакуль не ў беларускія. А калі вы раптам ня бачылі гэтае мора бел-чырвона-белых сцягоў у сталіцы Літвы, то абавязкова клікніце на спасылку ніжэй.

Лукашэнка злётаў у Вену

Упершыню за шмат гадоў Аляксандр Лукашэнка наведаў Еўразвяз і пабываў з афіцыйным візітам у Вене. Падобна на тое, што ў 2019 годзе кіраўнік Беларусі страціў тытул «апошняга дыктатара Еўропы». Аднак, эксперты назвалі гэтую паездку «пасрэднай», малазначнай і звязалі яе з інтэграцыйнымі бітвамі з Масквой.

Мнения
Лукашенко визитом в Австрию показал, что не боится Путина?
2019.11.12 16:51

Абасраная карова раззлавала Лукашэнку

«Яна ж уся абасраная!» Гэтую фразу, фразу, вымаўленую Аляксандрам Лукашэнкам на ферме ў Шклоўскім раёне, можна смела назваць фразай года. Нагадаем, што пасля гэтага візіту было звольнена кіраўніцтва Магілёўскай вобласці. А карову адмылі.

Фота
«Абасраныя каровы ў «Купалаўскім» – кветачкі». На радзіме Лукашэнкі жывёла жыве ў пекле
2019.05.24 13:27

Выбары ў «палатку»

У 2019 года ў Беларусі прайшлі выбары ў Палату прадстаўнікоў. Самі выбары мала каго цікавілі. Затое з вялікай цікавасцю беларусы назіралі як апантана змагаецца за галасы выбарнікаў красуня Марыя Васілевіч, якую ў інтэрнэце ахрысцілі фаварыткай Лукашэнкі.

«Рэвалюцыя» NEXTA

У 2019 годзе на яго «Telegram»-канал падпісаліся дзясяткі тысяч людзей. А яго фільм пра Аляксандра Лукашэнку сабраў 2 млн праглядаў. Гаворка пра NEXTAсамага ўплывовага блогера Беларусі.

У лістападзе ён сабраў сваіх фанатаў на плошчы Свабоды ў Менску. Колькасць удзельнікаў акцыі была супамерная тым імпрэзам, якія цяпер ладзіць апазіцыя.

ЮВ/ІР belsat.eu

Стужка навінаў