2 снежня ў электронную пошту віцебскіх праваахоўнікаў паступіла паведамленне пра закладзеную выбухоўку ў Полацкім дзяржаўным універсітэце. Пра гэта паведаміла ў сваім тэлеграм-канале прэс-сакратар МУС Беларусі Вольга Чамаданава.
На месца выбылі следчыя, сапёры, працаўнікі МНС і медыкі.
З універсітэту былі эвакуяваныя студэнты і персанал. Спецыялісты абследуюць карпусы ўніверсітэту і прылеглую тэрыторыі.
МУС просіць грамадзянаў не панікаваць, выконваць меры бяспекі і прытрымлівацца парадаў праваахоўнікаў.
МГ belsat.eu