«Нейра Дзюбель» збярэ Prime Hall у памяць пра Аляксандра Кулінковіча


Заўтра адбудзецца вялікі канцэрт, прысвечаны памяці музыкі, паэта, лідара гурта «Neuro Dubel» Аляксандра Кулінковіча, які памёр 4 жніўня.

Пляцоўку абралі невыпадкова: Кулінковіч хацеў адзначыць 30-цігадовы юбілей гурта акурат у Prime Hall, дзе дагэтуль яны ніколі не выступалі сольна. Цяпер «Дзюбялі» адыграюць знакавыя хіты без свайго лідара.

Аляксандр Кулінковіч

З гуртом заспяваюць сябры і калегі Аляксандра Кулінковіча: Лявон Вольскі, Алег Хаменка, Юрый Стыльскі, Ігар Варашкевіч, Уладзімір Пугач, Зміцер Вайцюшкевіч, Аляксандр Памідораў, Аляксандр Саладуха, Алесь Мышкевіч, Алесь Лютыч, Зоя Сахончык, Ангус Тарнада, Lesli Knife, Дзяніс Тарасенка, Група «Веласіпедыстаў».

Грошы ад канцэрту пойдуць на ўсталяванне помніка Аляксандру Кулінковічу, выданне зборніка яго публіцыстыкі і фотаальбому.

Квіткі можна набыць на сайце Kvitki.by, у касе і на сайце Prime Hall.

Канцэрт пачнецца роўна а 19-й, каб паспець выканаць усю вялізную праграму.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў