Не зважаючы на пандэмію, «Белавія» адкрывае рэгулярны рэйс Менск – Вена


У Нацыянальным аэрапорце, Менск 17 сакавіка 2020 г.
Фота: Natalia Fedosenko / TASS / Forum

З 25 красавіка авіякампанія «Белавія» адкрывае паветранае спалучэнне са сталіцай Аўстрыі, паведамляе БелаПАН са спасылкаю на прэс-службу беларускай авіякампаніі. Паляцець у Вену самалётамі «Белавіі» цяпер можна кожны дзень.

Генеральны дырэктар «Белавіі» Анатоль Гусараў адзначыў, што «рэйс у Вену – гэта першы крок на шляху да вяртання звыклага ўкладу жыцця».

«Белавія» планавала адкрыць рэгулярны рэйс Менск – Вена яшчэ 29 сакавіка, аднак тады авіяцыйныя ўлады Аўстрыі не дазволілі палёты.

Аўстрыя прайшла пік пандэміі ў канцы сакавіка і адна з першых сярод еўрапейскіх краінаў анансавала змякчэнне каранціну. У Аўстрыі зафіксавалі 15 068 выпадкаў COVID-19. 530 хворых памерлі.

Hавiны
20 лётнішчаў свету падчас каранціну. Фотаздымкі
2020.04.07 15:36

ВБ belsat.eu

Стужка навінаў