«Не, пакуль усё нармальна». Апублікаваная справаздача аб катастрофе SSJ100 у «Шарамецьева»

Міждзяржаўны авіяцыйны камітэт Расеі апублікаваў папярэднюю справаздачу па выніках расследавання катастрофы лайнера SSJ100 авіякампаніі «Аэрафлот» у «Шарамецьева», дзе загінуў 41 чалавек. Пра гэта піша РБК.

У справаздачы адзначаецца, што на згарэлым лайнеры былі выяўленыя пашкоджанні, характэрныя для слядоў ад маланкі. Пасля ўдару маланкі аўтапілот адключыўся і сістэмы самалёта перайшлі на ручное кіраванне. Аднак камандзір карабля ацэньваў сітуацыю як штатную. У 15:12 мск ён патлумачыў старэйшаму бортправадніку, што самалёт вяртаецца ў аэрапорт вылету, сказаўшы: «Не аварыйны, нічога, проста вяртаемся».

У гэты час дыспетчар даў дазвол на зніжэнне вышыні да 900 м, пасля чаго камандзіру паветранага судна трэба было разгарнуцца.

На запыт дыспетчара: «… якая-небудзь дапамога неабходная будзе?» Экіпаж адказаў: «Не, пакуль усё нармальна, штатна», – адзначаецца ў справаздачы.

На ўдакладняючы запыт дыспетчара экіпаж адказаў, што ёсць праблемы з сувяззю і страчана аўтаматычнае кіраванне лайнерам.

  • Авіялайнер Sukhoi Superjet 100 авіякампаніі «Аэрафлот», які выконваў рэйс Масква-Мурманск, згарэў у маскоўскім аэрапорце «Шарамецьева» пасля аварыйнай пасадкі 5 траўня. Загінуў 41 чалавек з 78, што знаходзіліся на борце.
  • Самалёт у 18:10 дасягнуў вышыні 3216 метраў, пасля чаго пачаў зніжацца, паведаміўшы аб збоі радыёсувязі і страту аўтаматычнага кіравання самалётам. Пры пасадцы лайнер ахапіла полымя. Адразу ж пасля прыпынку бортправаднікі абвясцілі эвакуацыю і сталі дапамагаць людзям пакінуць самалёт па двух надзіманым трапах. На наступны дзень Следчы камітэт агучыў асноўныя версіі трагедыі, у ліку якіх тэхнічная няспраўнасць самалёта, неспрыяльныя ўмовы надвор’я, у тым удар маланкі, і магчымая памылка пілотаў.

«Галоўнае – не панікаваць». Бортправадніца беларускай авіякампаніі тлумачыць, што рабіць падчас аварыйнага прызямлення

ІІ belsat.eu

Hавiны