«Не народ для ўраду…» Праціўнікі ўшчыльнення Калодзішчаў зрабілі плакат з цытатаю Каліноўскага


Жыхары Калодзішчаў з плакатамі.
Фота: realt.by

У Калодзішчах з плакатамі, крыкамі і аншлагам прайшла прэзентацыя новага генеральнага плану аграгарадка. Горадабудаўнічы праект выклікаў шмат пытанняў у мясцовых жыхароў, на якія прадстаўнікі ўлады не заўсёды маглі даць адказы, піша Realt.by.

Распрацоўкай праекту займалася УП «БЕЛНДІПГОРАДАБУДАЎНІЦТВА», заказчыкам выступіў Менскі райвыканкам.

Паводле праекту, насельніцтва аграгарадка павінна вырасці з сённяшніх 17,6 тыс. чалавек да 43,3 тыс. У значнай меры гэта будзе адбывацца за кошт будаўніцтва шматпавярховых дамоў для шматдзетных сем’яў.

Аб’ектыў
Веды – зброя супраць ушчыльнення
2019.10.20 23:20

Для гэтага плануецца забудаваць некаторыя пусткі і «землі запасу», якія мясцовыя жыхары лічаць лесам.

Пры гэтым колькасць месцаў у дзіцячых садках будзе расці не так імкліва, як колькасць жыхароў. Гэтак, установы дашкольнай адукацыі да 2030 павінны мець 1380 месцаў пры тым, што ўжо зараз у Калодзішчах жыве 1118 дзяцей дашкольнага ўзросту.

Мясцовыя жыхары адзначаюць, што ў параўнанні са старым генпланам у аграгарадку стане нашмат менш сацыяльных аб’ектаў. Напрыклад, там, дзе раней планавалася пабудаваць стадыён, дзіцячы садок і школа, цяпер будуць шматкватэрныя дамы.

Аб’ектыў
Замест паліклінікі – сем паркінгаў. На грамадскае абмеркаванне аб ушчыльненні не пусцілі людзей
2019.05.03 22:59

У выніку забудовы пад пагрозай могуць апынуцца і шмат якія віды з «Чырвонай кнігі», якія пасяліліся ў мясцовай сажалцы.

Менавіта таму, адзначае Realt.by, мясцовыя жыхары актыўна спрачаліся са стваральнікамі новага генплану. У сваю падтрымку яны падрыхтавалі адмысловыя плакаты, у тым ліку з вядомай цытатай Кастуся Каліноўскага: «Не народ для ўраду, а ўрад для народу». Але не на ўсе пытанні жыхары атрымалі адказы, піша выданне.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў