Не ільготы, а рэальныя рэформы завабяць навабранцаў у войска


Ужо не першы год афіцэры і генералы беларускай арміі кажуць пра праблему камплектавання войска новымі жаўнерамі – і моладзі стала менш, і сама моладзь не бачыць для сябе карысці ў службе.

Мінабароны распавяло пра новыя крокі, каб завабіць моладзь у войска. Скажу вам адразу: нічога з гэтага не спрацуе.

Hавiны
Службу ў войску могуць уключыць у працоўны стаж ужо сёлета
2019.10.19 11:19

Жыццё прызыўніка згодна з мроямі савецкіх палітрукоў

Чарговая «матывацыйная мера» – тэрміновую службу цяпер будуць улічваць у працоўным стажы. Мэта – «комплекс меры па падвышэнні аўтарытэта тэрміновай вайсковай службы». Адначасова плануюцца яшчэ нейкія ільготы для вайскоўцаў у сферы адукацыі, медыцыны і жытла.

Адразу бачна, што прыдумвалі такую матывацыю для моладзі людзі, якія прывыклі сядзець у крэслах савецкіх палітсупрацоўнікаў і чакаюць выхаду на афіцэрскую пенсію недзе ў 45 гадоў, «калі пачынаецца сапраўднае жыццё». Вось і вырашылі – а давайце моладзі гадок да мары скінем! Крэатыўныя прыдумшчыкі з савецкімі зоркамі на пагонах проста не думаюць катэгорыямі сучаснага свету. Не разумеюць яны, што няма зараз у моладзі такой мары.

Начальнік упраўлення інфармацыі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Міністэрства абароны Уладзімір Макараў.
Фота: mil.by

Ім ніхто, відаць, не сказаў, што жаўнер тэрміновай службы вельмі рэдка выбірае афіцэрскую кар’еру, а значыць выходзіць на пенсію будзе ў 63 гады, і што ў 18 яму амаль усё роўна, што там з пенсіяй будзе праз паўстагоддзя. Юнаку цікава, што будзе з ім цяпер, што абяцае даць вайсковая служба яму не праз 50 год, а зараз.

Я не кажу, што прапанавая мера – няправільная. Зусім наадварот: яна паказвае, што нарэшце тэрміновую службу хоць трохі дзяржава пачынае цаніць. Проста моладзь такая мера не завабіць.

Без варыянтаў

Не будзем зараз абмяркоўваць псеўдаліберальную манілаўшчыну кшталту «а давайце адменім прызыў». Па фінансавых, дэмаграфічных, вайсковых прычынах гэта немагчыма і будзе моцным ударам па абароназдольнасці Беларусі.

Малады ізраільцянін са штурмавой вінтоўкай на кірмашы.
Фота: Gali Tibbon/AFP/Getty Images

Грошаў у нас хопіць максімум на 10 000 такіх кантрактнікаў, чаго абсалютна недастаткова для абароны краіны. А хто будзе іх, параненых і забітых, замяняць на лініі фронту падчас любой больш-менш сурʼёзнай вайны? Цалкам непадрыхтаваныя навабранцы? Больш гуманна будзе адразу падпісаць капітуляцыю.

«Моя хата маленька, печка да завалинка. Зато не казённая, а своя законная»

Прызыўная армія – адзіны рэалістычны варыянт для абароны Беларусі. Аднак моладзь у сучасную беларускую армію не хоча ісці па некалькіх важных прычынах.

Гэта адчуванне сваёй прававой неабароненасці, меркаванне, што да цябе будуць ставіцца толькі як да расходнага матэрыялу, без павагі. Таксама шмат людзей лічаць тэрміновую службу проста пустым адбыццём часу, бо баяцца, што будуць на ёй займацца не ваеннай падрыхтоўкай, а «гаспадарчымі працамі» ці «бітвамі за ўраджай».

Аб’ектыў
Мама жаўнера – Лукашэнку: сына робяць інвалідам!
2018.04.03 22:27

Заўважце, я нават не кажу, што такая сітуацыя паўсюль і абавязкова існуе ў беларускай арміі, хоць скандалы з дзедаўшчынай ці дрэнным медычным абслугоўваннем жаўнераў – гэта сумная рэальнасць. Я кажу, што так думае моладзь. Яна думае, што можа гэты час правесці з куды большай карысцю для сябе і з непараўнальна большым камфортам. І гэта не толькі мае словы.

«Я пачынаю размову з прызыўніком, а ён мне кажа пра тое, колькі ён можа зарабіць грошаў за той час, калі будзе служыць у арміі», – казаў яшчэ ў 2017 годзе намеснік начальніка Генеральнага штабу Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Аляксандр Шкірэнка. З таго часу сітуацыя да лепшага не змянілася – таму ўрад і дайшоў нарэшце да «матывацыйных мераў». Якія нікога не заматывуюць.

Дык што нам зрабіць з нашай арміяй, каб туды пайшла моладзь?

Па-першае, трэба шукаць вобразы і матывацыі, якія дзейныя для сучаснай моладзі. Дайце ёй новы і прывабны вобраз службы, новы і прывабны вобраз беларускага жаўнера. Для пачатку хаця б паглядзіце рэкрутынгавыя ролікі заходніх войскаў.

Фінскія жаўнеры падчас міжнародных вучэнняў у Латвіі ў 2015 годзе.
Фота: INTS KALNINS/REUTERS

Па-другое, малады чалавек хоча разумець, што ў арміі ён стане яшчэ больш моцным, прывабным, будзе хадзіць у прыгожай форме і падабацца дзеўчынам, што служба дасць яму нешта новае і карыснае ўжо зараз. Зрабіце сацыялагічныя даследаванні, падумайце, як зрабіць сам працэс службы хоць і цяжкай, але захапляльнай і жаданай прыгодай.

Стаўцеся да маладога чалавека ў арміі як чалавек ставіцца да чалавека, а не як хамаватая прадавачка да непажаданага кліента ў пустой савецкай краме.

Belsat.eu

Стужка навінаў