Яны – адныя з дзясяткаў беларускіх добраахвотнікаў, якія сталі на абарону Украіны. На бацькаўшчыне, у Беларусі, іхная дзейнасць разглядаецца як «небяспечная» для стабільнасці ды ўладаў. За апошнія тыдні на іх пачалося паляванне лукашэнкаўскіх спецслужбаў.
«Не нас трэба баяцца, а тых радыкалаў, якія паехалі ваяваць за ДНР, якія зладзілі тое, што цяпер адбываецца ва Украіне, – адзначыў добраахвотнік з пазыўным Літвін. – Я лічу, што яны могуць зладзіць такое і ў нас у Беларусі. Гэтых людзей трэба лавіць і саджаць у турму. Адна з маіх мэтаў тут – не дапусціць, каб у Беларусі пачалося тое, што зладзіла «Расейская імперыя» ва Украіне».
Сюжэт праграмы «ПраСвет», якая выходзіць на «Белсаце» ў пятніцы а 21:40. У поўным выданні праграмы: ці толькі Пуцін раздае карты ў гульні на Каўказе; чаму ў панамскай афёры не фігуруе прозвішча Лукашэнкі; чаму галандцы паказалі жоўтую картку ўкраінцам ды іншае.
МЯ, belsat.eu