Названыя гарады, у якія могуць паляцець лоўкосты


Прадстаўнікі Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі распавялі 28 сакавіка, калі плануецца запусціць другую ўзлётна-пасадачную паласа ў Нацыянальным аэрапорце Менск, а таксама ў якіх рэгіянальных аэрапортах могуць з’явіцца лоўкосты.

Дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Арцём Сікорскі нагадаў, што будаўніцтва новай узлётна-пасадачнай паласы было завершана 7 лістапада 2018 года. Зараз праводзіцца сертыфікацыя аэрадрому Менск-2 паласы для пачатку ажыццяўлення і забеспячэння бяспечных палётаў. Увесці яе ў эксплуатацыю плануюць у канцы красавіка – пачатку траўня, пішуць «Минск-Новости».

Hавiны
Чакаем лоўкостэраў у абласных аэрапортах!
2019.03.28 15:54

Як удакладніў міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка, аэрапорт мусіць быць гатовы да прыёму спартсменаў і наведвальнікаў II Еўрапейскіх гульняў. Паводле яго, тэхналогіі абслугоўвання пасажыраў, рэалізаваныя і апрабаваныя ў Менск-2, будуць укараняць у рэгіянальных аэрапортах.

Таксама зараз ідуць перамовы з шэрагам кампаній пра іх прыход у рэгіянальныя аэрапорты міжнародных авіяперавозчыкаў, перадусім Горадню і Гомель. Менавіта там і могуць з’явіцца лоўкостэры. Але пакуль кампаніі ацэньваюць беларускі патэнцыял.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў