Гэта звязана з эпідэміялагічнай сітуацыяй у краіне.
Парламенцкая асамблея АБСЕ не здолее накіраваць назіральнікаў на прэзідэнцкія выбары ў Беларусь. Аб гэтым БелТА паведаміў старшыня Пастаяннай камісіі ў міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных.
Андрэй Савіных падкрэсліў, што беларускія парламентарыі зацікаўленыя ў тым, каб запрасіць на выбары калегаў. Аднак тыя ўжо адказалі, што не здолеюць прыехаць.
«Гэта звязана з эпідэміялагічнай сітуацыяй», – патлумачыў ён.
Аднак ён выказаў надзею, што атрымаецца запрасіць парламентароў з СНД або на двухбаковай аснове.
Сёлета прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць 9 жніўня. Агулам выбарчыя камісіі акрэдытавалі 33 579 назіральнікаў.
КТ belsat.eu