Назіральнік: Камісія завысіла яўку амаль у 4 разы


Грамадскі актывіст Алег Корбан, які з’яўляецца назіральнікам на выбарчым участку № 585 у Менску, заяўляе, што ўчастковая выбарчая камісія ў некалькі разоў завысіла яўку.

Паводле падліку незалежных назіральнікаў, на ўчастку за першы дзень датэрміновага галасавання ўдзел у ім узялі 29 чалавек. Але паводле пратаколу такіх было ажно 110 – ці ў 3,8 разы больш.

Hавiны
Ад студэнтаў патрабуюць датэрмінова прагаласаваць
2019.11.12 12:48

«Яны [сябры выбарчай камісіі. – Рэд. Belsat.eu] сцвярджаюць, што мы проста кепска лічылі. Што, паводле іх звестак, была менавіта такая колькасць і іншыя назіральнікі такіх заўваг не робяць», – заявіў Алег Корбан у каментары «Белсату».

З 29 чалавек, зафіксаваных незалежнымі назіральнікамі, 26 – гэта жанчыны. Паводле суразмоўцы, яны даволі добра камунікуюць з сябрамі камісіі. Гэта наводзіць яго на думку, што гэтыя людзі або працуюць тут – у гімназіі № 6, дзе знаходзіцца ўчастак, або раней удзельнічалі ў выбарчых кампаніях.

Hавiны
Хто стане дэпутатам? Вялікая мапа акругаў і прагноз на вынікі выбараў
2019.10.19 13:18

Актывіст плануе ў сераду накіраваць скаргу ў пракуратуру, хоць і не верыць у пераправерку звестак камісіі праваахоўнікамі.

Тым не менш, Алег Корбан лічыць назіранне важным, бо яно, на яго думку, дазваляе ацаніць рэальны ўдзел грамадзянаў у галасаванні. Таксама назіранне фіксуе парушэнні і дае падтрыманне дэмакратычным кандыдатам – у ягоным выпадку Змітру Каспяровічу з ПБНФ і Наталлі Гарачка з БСДП(Г), падкрэсліў ён.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў