Назарбаеў заразіўся каронавірусам


Тэст Нурсултана Назарбаева на каронавірус паказаў станоўчы вынік. Пра гэта піша Tengrinews.kz са спасылкай на ягоную прэс-службу.

Цяпер Назарбаеў знаходзіцца на самаізаляцыі. «Падставаў для турботы няма. Нурсултан Назарбаеў працягвае працаваць дыстанцыйна», – гаворыцца ў паведамленні.

Раней, 14 чэрвеня, стала вядома, што каронавірусам заразіўся міністр аховы здароўя Казахстану Елжан Біртанаў. Цяпер ягоны стан ацэньваецца як «сярэдняй ступені цяжкасці».

Таксама на самаізаляцыі знаходзяцца кіраўнік Міністэрства сельскай гаспадаркі, міністр адукацыі, міністр экалогіі, міністр абароны, міністр фінансаў і кіраўнік Жамбылскай вобласці.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў