«Назарбаеў, сыходзь!» Сотні затрыманых у Казахстане


Затрыманні ў Казахстане.
Фота: azattyq.org

У розных гарадах Казахстану прайшлі масавыя затрыманні ўдзельнікаў пратэставых акцыяў, паведамляе радыё «Азаттык».

Да правядзення пратэставых акцыяў у казахстанскіх гарадах заклікалі ініцыятыўная група па стварэнні Дэмакратычнай партыі на чале з Жанбалатам Мамаем і рух «Дэмакратычны выбар Казахстана», створаны былым банкірам Мухтарам Аблязавым, які жыве за мяжой. Позва мітынгаў – крэдытная амністыя, вызваленне палітвязняў, забарона продажу зямель замежнікам.

Hавiны
Такаеў распавёў, як Казахстан пераходзіць на лацінку
2020.06.03 10:20

Удзельнікі акцыяў пратэсту скандавалі «Стары, сыходзь!», «Назарбаеў, сыходзь!», «Парламенцкая рэспубліка!».

Санітарныя лекары Алматы і Нур-Султану выступілі з засцярогамі ад удзелу ў масавых сходах, патлумачыўшы гэта «павышэннем рызык заражэння». Генеральная пракуратура ў сваім папярэджанні таксама спасылалася на каранцін.

У розных частках Алматы 6 чэрвеня затрыманыя больш як сотня людзей. Затрыманні таксама прайшлі ў Шымкенце, Семеі, Актабе, Уральску і Кызылардзе.

Колькі чалавек затрымалі агулам, невядома, але, паводле падлікаў журналістаў, лік можа ісці на некалькі сотняў.

ВІДЭА
Што будзе з Дарыгой Назарбаевай?
2020.05.09 11:03

Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі раней неаднаразова выказвалі занепакоенасць тым, што казахстанскія ўлады, скарыстаўшыся каранцінам, абмяжоўваюць правы і свабоды і ўзмацняюць ціск на актывістаў. Арганізацыя «Human Rights Watch» заявіла, што меры рэагавання на пандэмію каронавіруса выходзяць за рамкі мэтазгодных, а каранцінныя меры ўводзіліся спосабамі, якія часам выяўляліся «адвольнымі і несуразмернымі».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў