Навукоўцы: Еўропа можа застацца без каштанаў


У Еўропе існуе 454 відаў дрэваў, унікальных менавіта для гэтага кантынента, і 58% з іх могуць знікнуць, заяўляе Міжнародны саюз аховы прыроды (МСАП). У асаблівай небяспекі знаходзяцца каштаны, піша Бі-Бі-Сі.

«Дрэвы вельмі важныя для жыцця на Зямлі, а еўрапейскія дрэвы ва ўсёй іх разнастайнасці – гэта крыніца ежы і месца для жыцця незлічонай колькасці відаў жывёлаў. Таксама яны граюць ключавую ролю для эканомікі», – пракаментаваў даследаванне кіраўнік падраздзялення «чырвонай кнігі» МСАП Крэйг Хілтан-Тэйлар.

Hавiны
У Берасці зноў заквітнелі каштаны, на чарзе – пладовыя дрэвы
2019.08.28 13:05

На сёння ў небяспецы вымірання знаходзіцца 58 % відаў дрэваў, якія растуць толькі ў Еўропе. Яшчэ 42 % відаў, якія характэрныя не толькі для нашага рэгіёну, таксама могуць знікнуць.

У асаблівай небяспецы знаходзяцца каштаны і каля 200 відаў дрэў сямейства каштанавых – іх колькасць у Еўропе імкліва змяншаецца.

Hавiны
У Горадні памірае каштан Элізы Ажэшкі
2016.03.26 17:45

Па словах дырэктара еўрапейскага аддзялення арганізацыі Люка Баса, асноўным фактарам у памяншэнні папуляцыі гэтых відаў з’яўляецца дзейнасць чалавека, у тым ліку рост гарадоў і высечка.

«Гэта даследаванне паказвае, у якой крытычнай сітуацыі знаходзяцца многія віды дрэў, пра якія часта проста не думаюць. Але яны ўяўляюць сабой хрыбет еўрапейскай экасістэмы і робяць нашу планету здаровай», – дадаў Люк Бас.

У Беларуі каштан даволі распаўсюджанае дрэва. Але ў чырвоную кнігу пакуль гэтая расліна не занесена.

Hавiны
У Менску заквітнелі каштаны. Біёлаг: «Дрэвы думаюць, што прыйшла вясна»
2018.09.02 15:06

СК belsat.eu

Стужка навінаў