15 снежня гурт «Naviband», які прадстаўляў Беларусь на «Еўрабачанні», выступіў у менскім Палацы Рэспублікі на канцэрце з нагоды 100-гадовага юбілею КДБ.
Пра гэта сведчаць фотаздымкі, якія з’явіліся ў сеціве. На іх не бачна твараў удзельнікаў гурту «Naviband». Пад фота стаяць гэштэші: #naviband, #100лет #КГБ, #офицеры.
Скрыншот допісу карыстальніцы «Facebookʼу», якая была на канцэрце, апублікавала Анастасія Пілюгіна.
«Гурт Naviband – Belarus выступаў 15 снежня на канцэрце ў гонар 100-годзьдзя КДБ. Там жа выступаў і Лукашэнка, за якога яны агітавалі на выбарах 2015 году», – напісала Пілюгіна.
«Naviband» падкэслівае, што яны апалітычны гурт.
Cёлета «Naviband» занялі 17 месца на «Еўрабачанне» – на конкурсе ўпершыню прагучала беларускамоўная песня. Нядаўна «Naviband» браў удзел у праграме «Belsat Music Live».
9 сакавіка «Naviband» выступіць у «PrimeHall».
ЮВ, belsat.eu