Навальны - «Белсату»: «Мне лепей, чым было раніцай»


Аляксей Навальны паведаміў нашаму карэспандэнту Марыі Лекух, што пачуваецца лепей.

«Лепей, чым раніцай», – дадаў палітык.

Сёння раніцай Аляксея Навальнага са спецпрыёмніка, дзе ён адбывае адміністрацыйны арышт, шпіталізавалі ў маскоўскую лякарню № 64 з дыягназам «вострая алергічная рэакцыя».

Па словах паплечніка апазіцыянера Леаніда Волкава, Навальны сядзеў у той жа камеры, дзе ён сам адбываў тэрмін у чэрвені – у Волкава былі тыя ж сімптомы.

«Адразу пасля выхаду ўвесь ацёк і пакрыўся чырвонымі плямамі, праваляўся тыдзень на антыгістамінных. Думалі – алергія. Але, мяркуючы па ўсім, у Аляксея такія ж сімптомы, і гэта нейкая дзіўная алергія», – піша Волкаў.

Цяпер Навальны знаходзіцца ў палаце тэрапеўтычнага аддзялення пад аховай паліцыі.

24 ліпеня Навальнага арыштавалі на 30 сутак за парушэнне правілаў правядзення мітынгу. Нагодай стаў яго выступ на мітынгу 20 ліпеня, падчас якога ён прапанаваў зладзіць акцыю каля мэрыі Масквы з патрабаваннем дапусціць незалежных кандыдатаў да выбараў у Масгардуму, а таксама яго пост у «Фэйсбуку» з заклікам кандыдатаў на тую ж тэму.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў