Навальнага са спецпрыёмніку даставілі ў больніцу


Расейскага апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага, які адбываў адміністрацыйны арышт у спецпрыёмніку, шпіталізавалі раніцай 28 ліпеня.

Цяпер ён знаходзіцца ў тэрапеўтычным аддзяленні маскоўскай клінічнай больніцы №64. Пра гэта карэспандэнту «Медузы» паведамілі ў медустанове.

Прычыны шпіталізацыі медыкі ўдакладніць адмовіліся.

Раней тэлеграм-канал 112 паведаміў, што ў палітыка «вельмі моцная алергія».

Прэс-сакратар Навальнага Кіра Ярмыш адзначыла, што ў палітыка раней ніколі не было алергічных рэакцый.

Былы кіраўнік перадвыбарчага штаба Аляксея Навальнага, менеджар праекта Фонд барацьбы з карупцыяй (ФБК) Леанід Волкаў напісаў у сваім Twitter’ы, што сядзеў у той жа камеры, у якую трапіў Навальны. Паплечнік Навальнага паведаміў, што пасля выхаду «увесь ацёк і пакрыўся чырвонымі плямамі».

24 ліпеня Аляксея Навальнага арыштавалі на 30 дзён. Сіманоўскі суд Масквы прызнаў яго вінаватым у паўторным парушэнні правілаў правядзення мітынгу. Нагодай стаў яго выступ на мітынгу 20 ліпеня, на якім ён прапанаваў зладзіць акцыю ля мэрыі Масквы з патрабаваннем дапусціць незалежных кандыдатаў да ўдзелу ў выбарах у Масгардуму.

Акцыя скончылася разгонам. Паліцыя затрымала 1373 чалавекі.

Hавiны
«ОВД-Инфо»: на акцыі пратэсту ў Маскве затрымалі 1373 асобы
2019.07.28 08:19

ЮВ/МВ belsat.eu

Стужка навінаў