Нацбанк знізіў стаўку рэфінансавання да новага гістарычнага мінімуму


Прэс-служба Нацбанку паведамляе, што з 19 лютага 2020 году стаўка рэфінансавання зніжаецца з 9 да 8,75 % гадавых. Гэта – новы гістарычны мінімум для Беларусі.

Стаўка рэфінансавання зніжаецца з 9 да 8,75 адсотка гадавых, стаўка па крэдыце овэрнайт – з 10 да 9,75 адсотка гадавых, стаўка па дэпазіце овэрнайт – з 8 да 7,75 адсотка. Адпаведныя рашэнні прынятыя праўленнем Нацыянальнага банка 12 лютага 2020 года.

Гэта ўжо трэці гістарычны мінімум запар: летась у жніўні стаўку рэфінансавання знізілі да 9,5 %, у лістападзе – да 9 %.

Стаўка рэфінансавання – базавы інструмент рэгулявання ўзроўню працэнтных ставак на грашовым рынку, які служыць асновай для ўстанаўлення працэнтных ставак па аперацыях прадастаўлення ліквіднасці банкам. Ад стаўкі рэфінансавання наўпрост залежыць кошт крэдытаў.

У 1994-1995 гадаў стаўка рэфінансавання дасягала 300 і нават 480 %. Яна адлюстроўвала высокі ўзровень інфляцыі ў краіне і агульную фінансавую нестабільнасць. У 2007 годзе стаўку атрымалася знізіць да 10 %, да канца 2010 года стаўка балансавала на ўзроўні ад 10 да 14 %. Але ў 2011 годзе ў Беларусі адбыўся фінансавы крызіс і стаўка дасягнула ўзроўню ў 45 %. З тых часоў стаўка рэфінансавання паступова зніжалася.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў