Стаўка рэфінансавання і адсоткавыя стаўкі па аперацыях рэгулявання ліквіднасці Нацыянальнага банку захоўваюцца на бягучым узроўні. Адпаведнае рашэнне прынята Праўленнем Нацыянальнага банку Беларусі па выніках пасяджэння па грашова-крэдытнай палітыцы 3 траўня.
Фактычна ў I квартале бягучага году інтэнсіўнасць інфляцыйных працэсаў некалькі павялічылася, паведамляе Нацбанк. Гадавы прырост спажывецкіх коштаў у сакавіку сёлета склаў 5,8 % (5,6 % у снежні летась). Такая дынаміка коштаў абумоўлена галоўным чынам кароткатэрміновымі фактарамі.
Захаванне стаўкі рэфінансавання на бягучым узроўні будзе спрыяць запаволенню інфляцыйных працэсаў і дасягненню пастаўленай мэты па інфляцыі на бягучы год на тле нявызначанасці ўплыву шэрагу ўнутраных і вонкавых фактараў на інфляцыйныя працэсы.
Далейшыя рашэнні ў галіне ключавых адсоткавых ставак Нацыянальнага банку будуць залежаць ад накіраванасці зрушэння балансу паміж інфляцыйнымі і дэфляцыйнымі фактарамі.
Наступнае пасяджэнне Праўлення Нацыянальнага банку па грашова-крэдытнай палітыцы запланавана на 7 жніўня 2019 года.
СК belsat.eu