Нацбанк выпусціў памятныя манеты «Шлях Скарыны. Прага»


Памятная манета

З 9 чэрвеня Нацыянальны банк уводзіць у зварот памятныя манеты «Шлях Скарыны. Прага».

А менавіта:

  • срэбную наміналам – 20 рублёў, пробай сплаву 925, тыражом 2 тыс. штук;
  • медна-нікелевую – наміналам 1 рубель, тыражом 3 тыс. штук.

У цэнтры манет (аверс) – гравюра аўтапартрэту Францыска Скарыны з кнігі «Быццё», выдадзенай першадрукаром, на адваротным баку ў цэнтры – выява Прагі са старажытнай гравюры («Сусветная хроніка» Шэдэля, XV ст.), а таксама надпіс «Прага».

Манеты, адчаканеныя ў ЗАТ «Літоўскі манетны двор», сталі працягам серыі «Шлях Скарыны».

Выпушчаныя ў зварот манеты з’яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусі і абавязковыя да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў