Нацбанк Беларусі прапанаваў камерцыйным банкам беларусізаваць усё, што толькі можна


Нацыянальны банк Беларусі (НББ) прапанаваў камерцыйным банкам увесці ў абавязковую камунікацыю з кліентамі беларускую мову.

Выданне interfax.by паведаміла, што банкі атрымалі ліст ад Асацыяцыі беларускіх банкаў (АББ). У ім гаворыцца, што беларусы звяртаюцца ў Нацбанк з просьбаю «забяспечыць захаванне іх правоў у выбары мовы пры ажыццяўленні банкаўскага абслугоўвання».

Нацбанк звярнуўся ў асацыяцыю, каб паўплываць на гэтую сітуацыю. НББ прапануе, каб беларуская мова з’явілася ў банкаматах, інфакіёсках, у інтэрнэт-банкінгу, на сайтах, а таксама ў дамовах.

«Просім не пазней за 26 сакавіка 2020 года паведаміць у Асацыяцыю меркаванне банку аб магчымасці пашырэння даступнасці фінансавых паслугаў для насельніцтва Рэспублікі Беларусь, тэрмінах абнаўлення праграмных інтэрфейсаў банкаматаў, інфакіёскаў, лічбавых каналаў абслугоўвання», – гаворыцца ў лісце АББ.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў