Наступным прэзідэнтам Літвы можа стаць Інгрыда Шыманіце




На сайце Галоўнай выбарчай камісіі з’явіліся першыя вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Літве. Паводле падліку галасоў з 1972 участкаў перамогу атрымала Інгрыда Шыманіце.

Па папярэдніх падліках ЦВК, Інгрыда Шыманіце атрымала на першым туры выбараў 31,13 % галасоў. На другім месцы – Гітанас Наўседа (30,95 %), на трэцім – Саўлюс Скверняліс (19,72 %), паведамляе delfi.

Другі тур выбараў адбудзецца праз два тыдні, 26 траўня.

Інгрыда Шыманіце.
Фота: Ганна Русінава / «Белсат»
Гітанас Наўседа.
Фота: Ганна Русінава / «Белсат»
Інгрыда Шыманіце.
Фота: Ганна Русінава / «Белсат»

Акрамя выбараў прэзідэнта 12 траўня ў Літве праходзілі два рэферэндумы: пра скарачэнні колькасці парламентарыяў і пашырэнні падвойнага грамадзянства. Але галасаванні праз нізкую яўку выбарнікаў прызнаныя не адбыўшыміся.

Адзін з кандыдатаў, які выходзіць у другі тур, эканаміст Гітанас Наўседа заявіў, што ў пэўных сферах жадае «вельмі сяброўскіх» стасункаў з Беларуссю, і не выключыў магчымасць зносін з Менскам на вышэйшым узроўні.

«Мы б хацелі вельмі дружалюбных стасункаў, заснаваных на эканамічным развіцці, лагістыцы, транспартнай інфраструктуры. Я лічу, што ёсць шмат пытанняў, якія б мы маглі абмеркаваць на розных узроўнях – міністэрстваў, міністраў, і, магчыма, не магу гэта выключаць, на вышэйшым палітычным узроўні», – адзначыў Наўседа.

Hавiны
Першыя вынікі выбараў у Літве прынеслі сенсацыю
2019.05.12 22:40

СК belsat.eu

Стужка навінаў