«Я хачу зайсці ў Беларусь па чырвоным дыване»: Насця Рыбка дала прэс-канферэнцыю. LIVE


Рыбка і ейны адвакат Дзмітрый Зацарынскі далі прэс-канферэнцыю ў прэс-цэнтры «Нацыянальнай службы навінаў». Сенсацыйных заяваў скандальна вядомая бабруйчанка не зрабіла.

Галоўнае:

«Я хачу зайсці ў Беларусь па чырвоным дыване, але дзеля гэтага трэба зрабіць шэраг дзеянняў. Я над гэтым працую», – заявіла Насця Рыбка, адказваючы на пытанне пра магчымы прыезд у Беларусь.

На пытанне, ці сустракалася яна калі-небудзь з кіраўніком Беларусі, дзяўчына, пасміхаючыся адказала, што не можа пра гэта размаўляць.

Беларуска распавяла, што збіраецца зняцца ў порна-фільме з удзелам актораў, падобных да вядомых людзей. «Напрыклад, на Пуціна», – сказала Рыбка.

Рыбка заявіла, што справа ў Тайландзе была сфабрыкаваная, а інфармацыю пра ўплыў расейскіх спецслужбаў на прэзідэнцкія выбары ў ЗША беларуска вырашыла не разгалошваць. «Я яшчэ жыць хачу», – заявіла яна.

Рыбка збіраецца адкрыць онлайн-школу для дзяўчат, у якой будуць вывучацца тэхналогіі спакушэння мужчынаў.

Hавiны
За інтэрв’ю «Белсату» Насця Рыбка папрасіла $ 1000
2019.01.27 10:48

  • Насця Рыбка (сапраўднае імя – Анастасія Вашукевіч) паходзіць з Бабруйску. Яна здабыла вядомасць пасля расследавання Аляксея Навальнага, прысвечанага сувязям алігарха Алега Дзерыпаскі з віцэ-прэм’ерам Расеі Сяргеем Прыходзькам. Рыбка апублікавала відэа, на якім Дзерыпаска і Прыходзька плаваюць на яхце і абмяркоўваюць умяшанне ў амерыканскія выбары.
  • Наста Рыбка разам з «секс-інструктарам» Алексам Леслі (таксама беларусам Аляксандрам Кірылавым) былі затрыманыя ў Тайландзе ў лютым 2018 года. Мясцовыя ўлады абвінавацілі іх у зводніцтве з удзелам няпоўнагадовых. Праз амаль год у тайскай турме Рыбку дэпартавалі ў Беларусь. Яна ляцела транзітам праз Маскву. Вечарам 17 студзеня ў аэрапорце «Шарамецьева» паліцыя Масквы затрымала Алекса Лэслі і Насту Рыбку, а таксама яшчэ двух чалавек па справе аб арганізацыі прастытуцыі. Супраць іх распачалі крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 240 КК РФ («Уцягванне ў заняцце прастытуцыяй»). Расейскі апазіцыянер Аляксей Навальны і Фонд барацьбы з карупцыяй прыйшлі да высновы, што алігарх Алег Дзерыпаска асабіста замовіў затрыманне Анастасіі Вашукевіч.
  • 22 студзеня Рыбку і Лэслі вызвалілі з турмы пад падпіску аб яўцы. Адначасова з’явілася інфармацыя, што да іх вызвалення нібыта датычны асабіста Аляксандр Лукашэнка. Яшчэ да вызваленне беларусаў прэс-сакратар Лукашэнкі Наталля Эйсмант паведаміла, што кіраўнік дзяржавы даручыў «неадкладна заняцца вызваленнем» Рыбкі. Міністр замежных спраў Уладзімір Макей, каментуючы вызваленні беларускі, заявіў, што гэта «комплексная заслуга».
  • Аднак 23 студзеня адвакат беларускі Дзмітрый Зацарынскі адзначыў, што яго здзівіла інфармацыі пра тое, што прадстаўнікі беларускай дыпламатыі вызвалілі Рыбку. «Іх не бачыў ні я, ні Настасся Вашукевіч. Яны да яе не звярталіся», – патлумачыў ён.
Hавiны
Насця Рыбка распавяла, што Лукашэнка прыставіў да яе ахоўніка
2019.02.07 14:09

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў