Настаўніца з Клімавічаў патрабуе прыбраць са школаў беларускую мову


Настаўніца з Клімавічаў у сваім відэаблогу выступіла супраць абавязковага вывучэння ў Беларусі беларускай мовы.

Іна Кардабнёва, якая працуе інструктарам-метадыстам у Клімавіцкай ДЮСШ, на сваім Youtube-канале дае парады адносна здаровага ладу жыцця. Але ў апошнім роліку яна вырашыла паразмаўляць пра беларускую мову.

Паводле яе, беларускай мовай у краіне ніхто не карыстаецца і таму яе не трэба вывучаць як абавязковы прадмет.

«Навошта беларусам беларуская мова?» – задаецца пытаннем жанчына.

Hавiны
У Менску аштрафавалі дзяўчыну, якая абразліва выказалася пра беларускую мову
2020.02.21 15:42

Пры гэтым настаўніца то заяўляе, што беларуская мова нічым не адрозніваецца ад расейскай, толькі што «ў ёй усё наадварот», то кажа, што дзеці не разумеюць значэньня беларускіх словаў, бо «іх рэальна, як у ангельскай мове, трэба вучыць».

Хапае ў відэа і наўпроставых зняваг, як то «дэбільныя словы», «беларускія калгасныя памылкі», «жудасна блытаная мова», «малпін калгасны акцэнт» ды іншыя.

На думуку Кардабнёвай, дзеці праз вывучэнне беларускай мовы не ў стане пісьменна карыстацца расейскай, робяцца «яшчэ тупейшымі». Пры гэтым яна прызнае, што і сама размаўляе па-расейску з беларускім акцэнтам.

Hавiны
Дзяўчыну, якая абразіла беларускую мову, звольнілі з працы
2020.01.23 12:51

«Але я нічога не магу зрабіць, бо я жыву ў такім асяроддзі. Калі б я жыла ў асяроддзі людзей, якія размаўляюць на прыгожай расескай мове, з прыгожым акцэнтам, маскоўскім, вядома, мне б гэта перадалося», – кажа настаўніца.

Жанчына прапануе Міністэрства адукацыі не рабіць беларускую мову абавязковым прадметам пасля 5-га класу.

«Хай будзе да 5-га класу, усё, добра, мы зразумелі, што такое беларуская мова. Але ж яна працягвае нам пудрыць мазгі да 11-га класу», – адзначыла Кардабнёва.

Агулам жанчына мяркуе, што ў Беларусі з ёй пагодзяцца 99 % людзей.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў