Настаўнікі патрабуюць ад міністра адукацыі паказаць дэкларацыю аб даходах


На petitions.by з’явіўся зварот з патрабаваннем да міністра адукацыі Ігара Карпенкі паказаць дэкларацыю аб даходах.

Аўтары петыцыі звяртаюць увагу на тое, што заробкі педагогаў цяпер налічваюцца паводле новай сістэмы разліку. Педагогі скардзяцца на істотнае зніжэнне заробкаў.

«З увядзеннем новай методыкі аплаты працы бюджэтнікам, настаўнікі сталі атрымліваць не толькі апавяшчэнні, у якіх сказана, што іх службовы аклад складае 290,45 р. (гл. фота), але і меншы заробак. Каб развеяць сумневы ў тым, што гэта заробак, які нельга назваць годным, мы хочам, каб міністр адукацыі апублікаваў сваю дэкларацыю аб даходах. Каб паказаў, што ён – адзін з нас: настаўнік. Што ён атрымлівае сувымернае з настаўніцкім узнагароджанне за сваю працу», – гаворыцца ў петыцыі.

Летась старшыня Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Палаты Прадстаўнікоў Людміла Дабрыніна паведаміла, што праект бюджэту на 2020 год прадугледжвае рост заробкаў працаўнікоў бюджэтнай сферы на 10-11 %.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў