Наскевіч распачаў крымінальную справу ў дачыненні да следчага з Барысава

Старшыня Следчага камітэту Іван Наскевіч распачаў крымінальны пераслед следчага Барысаўскага раённага аддзелу Следчага камітэту за фальсіфікацыю доказаў.

Крымінальная справа супраць супрацоўніка Следчага камітэту з Барысава распачатая кіраўніком ведамства пасля шэрагу правяранняў. Следчага абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 395 КК Беларусі (фальсіфікацыя доказаў). Пакаранне за гэтае парушэнне прадугледжвае штраф, або пазбаўленне права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю, або папраўчымі працамі на тэрмін да двух гадоў, або арыштам.

Раней кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка эмацыйна заўважыў, што тыя асобы ў пагонах, якія дапускаюць фальсіфікацыі падчас расследавання злачынства, не проста не павінны насіць пагоны, яны павінны быць выключаныя з грамадства.

Следчы камітэт: у Беларусі вырасла колькасць хабарніцтва

СК belsat.eu

Hавiны