«Нас у Маскве не зразумеюць». Шалёнае навагодняе тэлешоу ад «Belsat Music Live» і Лявона Вольскага


Найлепшыя айчынныя музыкі розных пакаленняў і галоўныя гіты беларускага року ў новых інтэрпрэтацыях – у навагоднім тэлешоу ад каманды праекту «Belsat Music Live» і Лявона Вольскага.

Ідэалагічная камісія напярэдадні Новага года праслухоўвае рок-гурты: найлепшыя выканаўцы маюць паехаць на конкурс у Маскву. Але ў кожнай песні знаходзяцца ідэйныя хібы. Раптам дзверы ў залу замыкаюцца, і ідэолагі мусяць адзначаць свята разам з музыкамі. У пэўны момант іх стаўленне змяняецца.

Песні, якія гучаць у праграме:

  • Сяргей Башлыкевіч – «Аўстралійская полька» (словы і музыка Лявона Вольскага)
  • Алесь Лютыч – «Краіна ў кратах» (словы Фэлікса Аксёнцава, музыка Сяргея Краўчанкі)
  • Юрый Стыльскі – «Чыкага найтс» (словы Змітра Лукашука, музыка Ігара Варашкевіча)
  • Palina – «Цудоўны вечар» (словы Міхала Анемпадыстава, музыка Касі Камоцкай)
  • Аляксандр Ільін – «Шлях дамоў» (словы і музыка гурта «Мясцовы час»)
  • Алесь Дзянісаў – «Тата мае рацыю» (словы Сяргея Кныша, музыка Ігара Варашкевіча)
  • Валерыя Валадзько – «Дзед Мароз» (словы і музыка Лявона Вольскага)
  • Наталля Куніцкая – «Песні пра каханне» (словы і музыка Лявона Вольскага)
  • Дзяніс Тарасенка – «З Новым годам» (словы і музыка Аляксандра Кулінковіча)
  • Лявон Вольскі і Камісія – «З Новым годам» (словы і музыка Лявона Вольскага)
Стужка навінаў