«Нас гэтым не праб'еш». Алег Волчак апублікаваў відэазварот у сувязі з ператрусам у ягонай кватэры


Праваабаронца і былы грамадскі следчы па справе «эскадронаў смерці» Алег Волчак заявіў у відэазвароце, што лічыць ператрус, які адбыўся ў ягонай кватэры 3 студзеня, парушэннем ягоных правоў і правакацыяй.

«Я вымушаны зрабіць відэазварот, паколькі трэба растлумачыць сітуацыю з начнымі ператрусамі ў маёй кватэры», – падкрэсліў Волчак у каментары да відэа.

Беларусь сегодня: река Свислочь, сумка с трупом, ночной обыск – это может случиться с каждым

Я вынужден сделать видеообращение, поскольку надо прояснить ситуацию с ночными обысками в моей квартире. А также ответить тем, кто думает, что может я каким-то боком связан с расчелением трупа (пока так экспертиза и не установила – мужчина или женщина и какого возраста)?Поднять вопрос о правомерности проведения таких следственных действий в отношении гражданина Республики Беларусь, которого заранее определили в круг подозреваемых, не имея для этого достаточных оснований для проведения обыска в моем жилище.Как правозащитник, хочу заострить внимание, что это может произойти с каждым человеком в Беларуси, поскольку нет у нас независимого правосудия.С чем я это связываю? Теперь точно уверен, что это психологическое давление на меня, как правозащитника. Почему так считаю? Хотя бы потому, что до сих пор личность погибшего человека не установлена, а мне и моим близким нанесен моральный и нравственный вред этими непрофесиональными и некомпетентными правоохранительными органами.Всех благодарю за поддежку, которая была для меня сильным оружием против фальсификации и злоупотреблений следственными органами, которые пытались меня вывести из себя.Теперь, я со своими коллегами из числа бывших сотрудниколв МВД, прокуратуры, будем помогать следствию найти реальных виновных, чтобы снять все эти обвинения и сомнения в мой адрес.Олег Волчек, руководитель правозащитного центра"Правовая помощь населению", старший следователь прокуратуры 1994-1998 год.05.01.2020 годаМинск

Opublikowany przez Правовая помощь населению Niedziela, 5 stycznia 2020

Ператрус адбываўся ў кватэры на праспекце Пераможцаў, уласнікам якой з’яўляецца Алег Волчак і ягоны брат Дзмітрый (кватэра засталася ім у спадчыну ад бацькоў, сам праваабаронца жыве па іншым адрасе). У відэа Волчак распавёў, што яму каля 2 гадзінаў ночы патэлефанавалі з РУУС і папрасілі прыехаць у гэтую кватэры, а інакш праваахоўнікі будуць вымушаныя ўзламаць дзверы.

«Я зразумеў, што адбылося нешта сурʼёзнае, але так і не мог зразумець, што адбылося. Я прыехаў і спачатку нават не зразумеў, што шукаюць», – кажа ён.

Потым высветлілася, што праваахоўнікі шукаюць сляды крыві і звязанае гэта са знікненнем дзяўчыны, якая была знаёма з братам Волчака.

Алег Волчак прызнаецца, што ягоны брат сапраўды бачыўся з гэтай дзяўчынай 21 снежня ў вялікай кампаніі. У той кампаніі ён заступіўся за дзяўчыну, адбылася бойка і брат праваабаронцы быў затрыманы. Потым дзяўчыну яшчэ раз бачылі ў тым раёне.

Волчак лічыць: таго факта, што ягоны брат нядаўна бачыўся са зніклай дзяўчынай, недастаткова для таго, каб зладзіць ператрус.

«Калі так падыходзіць… На праспекце Пераможцаў шмат кватэраў. Калі гэтая дзяўчына з кімсьці і хадзіла па кватэрах, з кімсьці піла гарэлку, то давайце ўсіх так трэсці», – дадае ён.

Начны вобшук цягнуўся 4 гадзіны. Волчак прызнаецца, што праваахоўнікі паводзілі сябе карэктна.

Ужо пасля ператрусу днём Волчаку патэлефанавалі са Следчага камітэту, сказалі, што справа знаходзіцца на асаблівым кантролі і заявілі, што неабходна правесці паўторны ператрус у 16:00. Паводле праваабаронцы, прыехала група следчых і «цэлая лабараторыя», яны зноў шукалі сляды крыві. Пастанову на ператрус падпісаў пракурор гораду Менску. Менавіта з пастановы пракурора стала вядома, што следчыя дзеянні звязаныя з тым, што ў рацэ Свіслач у спартовай торбе знайшлі невядомыя чалавечыя парэшткі.

«Нічога ў мяне не знайшлі. Нейкая сякерка з дзяцінства, мяса секлі, гадоў 40-50 ёй. На ложку ўбачылі кроў. Так, кроў. У мяне ў 2015 годзе мама памірала ад рака, я што мог – зацёр. Але кроў ёсць, правярайце», – кажа Волчак.

У сваім звароце Волчак называе дзеянні праваахоўнікаў парушэннем сваіх правоў і правакацыяй. Ён лічыць, што праваахоўнікі мусяць прынесці прабачэнне за тое, што зладзілі ператрусы ў чалавека, які не мае дачынення да злачынства. Волчак заклікаў Следчы камітэт і пракуратуру «спакойна расследаваць гэтую справу»: высветліць, чые наагул парэшткі знайшлі ў Свіслачы і дзе цяпер дзяўчына, якую бачылі з ягоным братам. Праваабаронца назваў імя зніклай дзяўчыны – Ганна Клімовіч – і заклікаў усіх паведаміць, калі ім нешта вядома пра яе лёс.

Волчак падкрэсліў, што, нягледзячы на гэтую непрыемную сітуацыю, ён працягвае жыць і працаваць, як і раней.

«Нас гэтым не праб’еш», – дадаў ён.

Абноўлена
У кватэры былога грамадскага следчага па справе «эскадронаў смерці» зладзілі вобшук
2020.01.03 18:20
  • Напрыканцы 2019 года журналісты нямецкага выдання «Deutche Welle» паразмаўлялі з былым байцом беларускага СОБРу Юрыем Гараўскім. Мужчына распавёў, што ўвесну 1999 года байцы спецыяльнага атраду хуткага рэагавання ўнутраных войскаў МУС Беларусі выкралі і забілі экс-міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Захаранку, экс-кіраўніка Цэнтрвыбаркама Віктара Ганчара і бізнесмена Анатоля Красоўскага, які падтрымліваў беларускую апазіцыю. У 1999 годзе Алег Волчак узначаліў грамадскую каімісю па высвятленню абставінаў знікнення Юрыя Захаранкі. Вынікі расследавання камісія перадала ў пракуратуру. З таго часу Волчак прадстаўляе інтарэсы сям’і Захаранкі ў Беларусі.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў