«Народны рэпарцёр»: знік мадэратар сацсетак «Краіны для жыцця» Дзмітрый Папоў


Раніцай 4 чэрвеня Дзмітрый Папоў прасіў каманду «Народны рэпарцёр» апублікаваць гэтае відэа ў выпадку, калі да вечара ён не выйдзе на сувязь. І не выйшаў.

«Беларускія міліцыянты спрабуюць павесіць на мяне крымінальную справу па факце ні то забойства, ні то нашэння зброі, – распавядае Дзмітрый Папоў на відэа, датаваным 4.06.2020. – Сёння ўночы я знаходзіўся ў прыгарадзе Мазыра, калі ўламаліся міліцыянты раптоўна, без тлумачэнняў, рапартаў і паўнамоцтваў на ўламанне і не паказалі аніякіх дакументаў».

Мадэратар сацсетак «Краіны для жыцця», расеец Дзмітрый Папоў хаваўся ў лесе ад міліцыянтаў. Скрыншот з ягонага паслання.

У доме, дзе прыбываў мадэратар акаўнтаў «Краіны для жыцця» у сацыяльных сетках, знаходзілася жанчына сталага веку, распавядае маладзён:

«Яны яе білі. Адарвалі ёй з мясам пазногаць. Мяркую, што яна ці ўжо зрабіла фота ці зробіць. Што яна нафатаграфавала цягам трох гадзінаў, пакуль я хаваўся ў гэтай хаце за шафаю, а міліцыянты намагаліся мяне знайсці… Але нейкім чароўным чынам не знайшлі. І праз тры гадзіны, калі яны пайшлі на вобшук у іншую кватэру, я змог [збегчы – заўв. «Белсат»]».

У кватэры, куды накіраваліся міліцыянты, Дзмітрый Папоў трымаў аргтэхніку, асабістыя рэчы і грошы.

«Міліцыянты ўсё гэта скралі. Усе мае рэчы і пашпарт. У мяне засталося толькі тое, у што я апрануты. Няма а ні грошай, а ні дакументаў – нічога. Цяпер я знаходжуся ў лесе спрабую ўратавацца. Вельмі спадзяюся, што мне гэта ўдасца і я прынамсі застануся жывы… Стоп, таракан!», – сказаў ён на заканчэнне.

Месца знаходжання маладзёна не вядомае. Для прыхільнікаў блогера Сяргея Ціханоўскага апошнія дні – сапраўднае выпрабаванне. Сам блогер за кратамі, і адрастае крыміналінымі справамі. Гэтак міліцыя цвердзіць, што знайшла на лецишчы ў стваральніка “Краіны для жыцця” 10 кілаграмаў долараў – у лічбах гэта $ 900 тысяч.

Аб’ектыў
Ператрус у студыі Ціханоўскага
2020.06.03 22:24

Вобшук прайшоў і ў офісе блогера ў Гомлі. І ў шэрагу набліжаных асобаў.

Абноўлена
На офісе Сяргея Ціханоўскага ў Гомлі вобшук
2020.06.04 16:01

Пад час стрыму з пікету за вылучэнне Святланы Ціханоўскай кандыдаткаю на прэзідэнта ў Бабруйску затрымалі журналістаў-фрылансераў, якія супрацоўнічаюць з «Белсатам». А кіраўнік краіны і прэтэндэнт на чагровы прэзідэнцкі тэрмін 4 чэрвеня зрабіў шэраг вострых і абразлівых выказванняў у бок сваіх палітычных апанентаў і недвузначна даў да зразумення, што мае намер кіраваць краінаю надалей.

Hавiны
Лукашэнка абвінаваціў апанентаў у «каруселях» падчас збору подпісаў і назваў Цапкалу кныром
2020.06.04 15:39

ЮЦ Belsat.eu

Стужка навінаў