«Народны мэр» сепаратысцкай Горлаўкі быў украінскім выведнікам


Эдуард Мацюха (справа) падчас прэзентацыі кнігі сакратара Кампартыі «ДНР» «Данбас ў сусветным супрацьстаянні», 28 чэрвеня 2019, Горлаўка. Фота – сайт Кампартыі «ДНР»

Ва Украіну вярнуўся «народны мэр» захопленай сепаратыстамі Горлаўкі Эдуард Мацюха, які аказаўся працаўніком Галоўнага ўпраўлення выведкі Міністэрства абароны Украіны. Пра гэта паведамляе ТСН.

У траўні 2014 года Мацюху абралі ў Горлаўка «выконваючым абавязкі мэра», але ён прабыў на пасадзе нядоўгі час.

«Вельмі ўдалая была ідэя ўключыць мяне на сайт «Міратворац» [сайт збірае базу звестак пра сепаратыстаў і іх прыхільнікаў. – Рэд. Belsat.eu]. А тое, што быў «народным мэрам», зрабіла мяне героем на ўсе дзве «рэспублікі», – заявіў выведнік.

Hавiны
У «ДНР» украінскага журналіста прысудзілі да 15 гадоў зняволення
2019.10.22 14:33

Сам ён падкрэсліў, што сышоў з пасады праз штучна створаны вакол яго канфлікт паміж групоўкамі сепаратыстаў. Паводле Мацюхі, пасварыць іх і было яго першай буйной задачай.

«Штучна створана канфлікт стаў перадумовай канфліктаў як сярод груповак у самім горадзе Горлаўка, так і паміж Горлаўкай і Данецкам, славянскімі групоўкамі», – адзначыў Мацюха.

Пасля ён узначаліў гарадскі камітэт Кампартыі «ДНР». Выведнік заяўляе, што прарасейскія непрызнаныя анклавы (Абхазія, Паўднёвая Асеція, Прыднястроўе, «ДНР» і «ЛНР») Крэмль каардынуе праз КПРФ.

Hавiны
Былы лідар «ДНР» стаў мэрам расейскага гораду Эліста
2019.09.26 19:31

Паводле яго, непасрэднай каардынацыяй дзейнасці ўрадаў займаецца дэпутат Дзяржаўнай думы РФ Казбек Тайсаеў.

«Мне вядома на 100 %, што наяўныя грошы [баевікам. – Рэд. Belsat.eu] дастаўляюцца ў тым ліку з дапамогай так званых гуманітарных канвояў», – дадаў украінскі выведнік.

Акрамя таго, Мацюха заявіў, што летась Расея разглядала магчымасць захопу Харкаўскай і Адэскай вобласцяў для стварэнні сухапутнага калідору на Крым.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў