Напярэдадні Новага году ў Астравецкім раёне затрымалі двух французаў

У ноч з 30 на 31 снежня 2018 года ў Астравецкім раёне памежнікі затрымалі паблізу беларуска-літоўскай бяжы двух 24-гадовых грамадзянаў Францыі.

«Самі маладыя людзі патлумачылі, што прыехалі на святы ў Літву. Адправіўшыся ў цёмны час содняў аглядаць наваколлі, яны самі не зразумелі, як апынуліся на тэрыторыі іншай дзяржавы», – паведамляюць у Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі.

Як адзначаюць у ДПК, пасля разбору французы былі прыцягнутыя да адміністратыўнай адказнасці па арт. 23.31 (парушэнне рэжыму Дзяржаўнай мяжы) КаАП Рэспублікі Беларусь. Потым іх перадалі літоўскаму боку.

ІІ, belsat.eu

Hавiны